Тут мусіла быць выява герба горада Магілёва, дзе выява вершніка над брамай заменена на герб Рэспублікі Беларусь 1995 года, але я не хачу "у канцлагер" (ref: Статкевіч), таму абыдуся славесным апісаннем
Усаў кажа, што няма стратэгіі, ніхто яе не бачыў, а Мацкевіч кажа, што яму паказалі нейкія паперкі, дзе было напісана "Стратэгія", але ён адмаўляецца лічыць гэта стратэгіяй, бо стратэгіі пішуцца не на паперы, а на вельмі тонкай матэрыі
"Аўтарытарны лідар не можа паказацца слабым перад сваім жа атачэннем. Гэта тлумачыць і тое, чаму Пуцін не можа замірыцца з Украінай, і тое, чаму Лукашэнка не можа знізіць узровень рэпрэсій"
Пальчыс паспрабаваў адказаць на пытанне "А ЧАМУ НАРОД ВАДЗІЛІ ПА ПРАСПЕКТАХ, НАВОШТА ГЭТА ЎСЁ БЫЛО???", але па факце проста назваў падзеі 2020 года. Прамога адказу на пытанне "які быў план" няма
Гляджу запіс стрыма, нічога не прадвяшчала і раптам:
"Называць іх маленькімі і вялікімі няправільна, правільна называць унутранымі і вонкавымі, бо бывае так, што ўнутраныя больш за вонкавыя"